eug|

revistas electrónicas de la Universidad de Granada

Галоўныя матывы дэбютнага лірычнага зборніка Міхася Стральцова, Ядлоўцавы куст (1973 г.)

Ángela Espinosa Ruiz

Resumen


Міхась Стральцоў быў, безумоўна, адным з найбольш шматгранных беларускіх літаратараў другой паловы дваццатага стагоддзя. Прызнаны майстар у прозе, асабліва ў жанрах апавядання і аповесці, М. Стральцоў выступаў гэтаксама ў літаратурнай крытыцы. У адрозненне ад празаічных твораў пісьменніка яго вершы адносна мала даследаваныя ў беларускім літаратуразнаўстве. Аналагічна беларускія чытачы – нават тыя, хто быў добра знаёмы з прозай аўтара – толькі цягам апошніх гадоў пачалі ўспрымаць М. Стральцова як паэта, патрабаваць, такім чынам, навуковага аналізу яго вершаў. Менавіта ў гэтым заключаецца актуальнасць тэмай нашага артыкула: паэзія М. Стральцова. У дадзеным даследванні, мы звяртаем асаблівую ўвагу на раннюю лірыку аўтара, а менавіта на тыя творы, якія ўвайшлі ў яго дэбютны зборнік паэзіі, Ядлоўцавы куст, імкнемся вызначыць першабытныя функцыі галоўных матываў і праблем, якія літаратар выкарыстоўваў у сваіх паэтычных пачатках.

Такім чынам, мы ставім для сябе мэту аналізу гэтых матываў, сярод якіх мы знайшлі ўніверсальныя літаратурныя матывы, у трактаванні якіх мы шукалі адметнасці паэта, а таксама спецыфічныя тэмы для паэзіі філалагічнага пакалення Дзяцей вайны (да якога належыць літаратар) і М. Стральцова канкрэтна. Пасля адпаведнага даследвання, мы вынайшлі наступныя лірычныя матывы: самоту і каханне, бінарную апазіцыю горад-вёска, ролю паэзіі і прозы ў літаратурнай дзейснасці, і супрацьпастаўленне смерці і жыцця. Гэтаксама, мы завяршылі аналіз выяўленых матываў, іх асаблівасцей і функцый на аснове вершаваных твораў, узятых з першага лірычнага зборніка беларускага літаратара.


Palabras clave


Міхась Стральцоў; паэзія; матывы; Ядлоўцавы куст; ранняя творчасць

Citas


-Aleixandre, V. (1950). Vida del poeta: el amor y la poesía. Madrid, España: Real Academia Española

-Carnero Arbat, G. (2005). La corte de los poetas. Recuperado de http://metapoetas.blogspot.com/2005/08/manifiesto-y-declogo-de-la-metapoesa.html

-Delgado, S. (2007). El poema y la ciudad. Paisaje urbano e hiperurbano en tres poetas rosarinos (Dobry, García Helder y Prieto). Recuperado de https://lirico.revues.org/788

-García Lorca, F. Llanto por Ignacio Sánchez Mejías. Recuperado de http://usuaris.tinet.cat/picl/libros/glorca/gl002700.htm#02

-Sáiz Ripoll, A. (2005). Lа muerte en lа literаturа, siglos ХІХ y ХХ. Recuperado de http://www.islabahia.com/arenaycal/2005/10octubre/anabel120.htm

-Sanguino, J. (2015). La muerte en la poesía. Recuperado de http://culturacolectiva.com/la-muerte-en-la-poesia/

-Багдановіч, М. (1992). Поўны збор твораў у трох тамах, том І. Мінск, Беларусь: Навука і тэхніка

-Гоўзіч, І. (2011). Міхась Стральцоў. У Беларуская літаратура ў 11 класе, Мінск, Беларусь: Белы вецер

-Дранько-Майсюк, Л. (2007). Пячатка майстра М. Стральцова. Даступна па http://www.svaboda.org/a/754807.html

-Дубянецкі, Э. (2017). Загадка Стральцова. Дзеяслоў, № 86, 268-275

-Кавалёў, С. (1989). Як пакахаць ружу. Мінск, Беларусь: Маладосць

-Кузьміч, Н. (2010). Горад і вёска ў апавяданнях Міхася Стральцова. Актуальні проблеми слов’янської філології, № 23, ч. І, 172–173

-Палтаран, В. (1974). Чалавек прарастае горадам. Маладосць, № 6, 163-165

-Стральцоў, М. (2015). Выбраныя творы. Мінск, Беларусь: Кнігазбор

-Хадановіч, А. (2010). Топ-10 самых незвыайных вершаў беларускай літаратуры. Даступна па https://news.tut.by/culture/175089.html

-Чарнякевіч, Ц. (2016). Чарнавікі Стральцова: даробак і няспраўджаныя задумы. Даступна па http://lit-bel.org/by/news/6617.html


Texto completo: PDF (Russian)

Refbacks

  • No hay Refbacks actualmente.


Creative Commons License
Este trabajo está licenciado bajo la licencia Creative Commons Attribution 3.0 .

ISSN: 1579-8372 | eISSN: 2255-517X